Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/214

Гэта старонка не была вычытаная

ад‘езду маіх падарожнікаў. Я чакаў іх з дня на дзень, калі здарылася непрадбачаная, беспрыкладная ў летапісах гісторыі падзея, пераблытаўшая ўсе мае планы.

Аднойчы раніцою, калі я яшчэ моцна спаў у сваім гамаку, да мяне прыбег Пятніца і гучна закрычаў:

— Едуць! Едуць!

Я мігам ускочыў, хутка апрануўся, пералез цераз загарадку і выбег у гаëк (які, дарэчы, так разросся, што цяпер яго можна было-б назваць ужо лесам). Гэтым разам я, супроць звычайнага, не ўзяў з сабой ніякай зброі. Я быў упэўнен, што гэта вяртаюцца нашы падарожнікі і не думаў, што мне можа пагражаць якая небяспека. Зірнуўшы на мора, я сапраўды ўбачыў мілі за дзве ад берагу лодку з трохкутным ветразем; яна трымала кірунак прама на востраў і, падганяемая ветрам, хутка набліжалася. Але ішла яна не з боку матэрыка, а ад паўднёвага канца вострава, і хутка я разгледзеў, што гэта не наша лодка. На кожны выпадак трэба было падрыхтавацца да абароны.

Перш за ўсё я загадаў Пятніцы схавацца ў ляску, а калі лодка прычаліць, уважліва прасачыць, што будуць рабіць яе пасажыры, і прысці да мяне з данясеннем. Затым вярнуўся дамоў, захапіў падзорную трубу, абедзве лесніцы і палез на гару для рэкагнасціроўкі мясцовасці, як я заўсёды гэта рабіў у тых выпадках, калі лічыў, што набліжаецца небяспека.

Падняўшыся наверх і накіраваўшы трубу