Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/215

Гэта старонка не была вычытаная

на мора, я ўбачыў карабль. Ён стаяў на якары ля паўднёва-ўсходняга канца вострава, мілях у двух з паловай ад майго жылля, а ад берагу было мілі паўтары, карабль быў бясспрэчна англійскі, ды і лодка, як я мог разгледзець, была англійскім баркасам.

Не магу выказаць, як я быў усхваляваны гэтым адкрыццем. Мая радасць, калі ўбачыў карабль, ды яшчэ англійскі, радасць блізкай сустрэчы з маімі землякамі была вышэй усякага апісання, а разам з тым нейкае патайнае прадчуванне, якога я нічым не мог растлумачыць, перасцерагала, стрымлівала мяне. Перш за ўсё мне здавалася дзіўным, што англійскі купецкі карабль зайшоў у гэтыя месцы, якія ляжалі, як было вядома, у баку ад усіх морскіх гандлёвых шляхоў англічан. Я ведаў, што яго не магло прыгнаць бурай, бо за апошні час не было бур. За якой-жа справай зайшоу ён сюды? Каб нават на ім былі сапраўды англічане, мне ўсё-ткі не варта да пэўнага часу паказвацца ім на вочы, бо магло быць, што яны з‘явіліся сюды не з дабрoм, і адкуль я мог ведаць, што, даверыўшыся гэтым зусім невядомым мне людзям, я не траплю ў рукі зладзеяў і забойцаў?

Стоячы на гары, я пільна сачыў за лодкай. Яна шпарка набліжалася да вострава, але раптам, крыху не дайшоўшы, зрабіла круты паварот і пайшла ўздоўж берагу да бухтачкі, дзе я калісьці прычальваў з плытамі: відаць, сядзеўшыя ў лодцы выглядалі, дзе зручней прычаліць. Але, на маё шчасце, яны не дайшілі да маёй бухтачкі, а прычалілі ў другім