Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/216

Гэта старонка не была вычытаная

месцы, прыблізна за поўмілі ад яе; кажу — на шчасце, бо калі-б высадзіліся яны ў гэтай бухтачцы, яны апынуліся-б, можна сказаць, ля парога майго жылля, а ўбачыўшы жыллё, знайшлі-б, вядома, яго яго жыхара і каб нават пашкадавалі яго жыццë, то ўжо напэўна абабралі-б яго да ніткі.

Калі лодка прычаліла, і людзі вышлі на бераг, я мог добра іх разгледзець.

Гэта былі, бясспрэчна, англічане, у кожным разе большасць іх. Аднаго ці двух я, праўда, палічыў за галандцаў, але я памыліўся, як высветлілася потым. Усіх было адзінаццаць чалавек. Трое з іх былі, відаць, прывезены ў якасці палонных, бо у іх не было аніякай зброі, і мне здалося, што ў іх звязаны ногі: я бачыў, як пяць чалавек, выскачыўшых на бераг першымі, выцягвалі іх з лодкі. Адзін з палонных вельмі непакоіўся, нібы прасіў літасці: ён, відаць, быў у страшэнным адчаі. Двое іншых таксама гаварылі нешта, уздымаючы рукі ўгару, але ўвогуле былі больш стрыманымі. Я не ведаў, што думаць, гледзячы на гэтую сцэну. Раптам Пятніца крыкнуў мне на сваёй няўдалай англійскай мове:

— О, Робін Крузо! Глядзі: белыя чалавекі таксама ядуць чалавека, як дзікія.

— Ты звар‘яцеў, Пятніца! — сказаў я яму. — Няўжо ты лічыш, што яны іх з‘ядуць?

— Вядома, з‘ядуць! — адказаў ён з перакананнем.

— Не, не, ты памыляешся, — казаў я. — Баюся, праўда, што яны хочуць іх забіць, але