Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/217

Гэта старонка не была вычытаная

можаш быць упэўнены, што есці іх яны не будуць.

Я быў сапраўды ў страшэннай трывозе, пазіраючы на незразумелую драму, якая разыгрывалася перада мной, і кожны момант чакаючы, што на маіх вачах адбудзецца крывавая справа.

Я ўздрыгваў ад жаху пры адной думцы аб гэтым. Мне нават здалося, што над галавой адной з ахвяр бліснула нейкая зброя — кінжал ці нож. Уся кроў застыла ў мяне ў жылах: я быў упэўнены, што небарака зараз паваліцца мёртвым. Як я шкадаваў у гэтую мінуту, што са мной няма майго іспанца і старога індзейца, бацькі Пятніцы! Я заўважыў, што ні ў каго з разбойнікаў не было з сабой стрэльбы. «Вось добра было-б, — падумаў я, — падкрасціся да іх і стрэліць ва ўпор». Але гэта было немагчыма. Неўзабаве аднак у мяне знайшоўся іншы выхад з майго цяжкога становішча. Разбойнікі, відаць, не мелі намеру забіваць сваіх палонных, а толькі хацелі іх напалохаць, бо хутка яны пакінулі іх і разбегліся па востраве, жадаючы, мабыць, агледзець мясцовасць. Палонных яны пакінулі пад наглядам двух сваіх таварышоў; але, мусіць, тыя былі п‘янымі, у кожным разе як толькі астатнія пайшлі, абодва яны забраліся ў лодку і адразу-ж паснулі. Такім чынам палонныя засталіся адны. Але замест таго, каб выкарыстаць дадзеную ім волю, яны сядзелі на пяску, азіраючыся па баках у адчаі.

Гэта нагадала мне першы дзень майго прабывання на востраве. Акурат таксама і я