Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

— Навошта? — запытаўся я.

— Адсекчы яму галаву, — адказаў ён.

— Аднак галавы адсячы яму ён не здолеў, а адсек толькі лапу, якую і прынёс на баркас. Гэта была страшэнных памераў львіная лапа. Тут мне прышло ў галаву, што можа нам магла-б спатрэбіцца на што-небудзь скура льва і я рашыў паспрабаваць зняць яе. Мы абодва вярнуліся да льва, але я не ведаў, як узяцца за справу. Ксуры быў больш спрытнейшым, як я; я дапамагаў яму, як умеў. Гэтая работа заняла ў нас цэлы дзень. Нарэшце скура была знята; мы расцягнулі яе на страсе нашай каюткі; дні праз два яна зусім прасохла на сонцы і потым служыла мне подсцілкай нанач.

Пасля гэтай астаноўкі мы яшчэ дзён дзесяць-дванаццаць ехалі на поўдзень, імкнучыся як мага больш эканоміць нашы харчовыя запасы, якіх у нас засталося вельмі мала, і выходзячы на бераг толькі па прэсную ваду. Я хацеў дайсці да вусцяў Гамбіі ці Сенегала або наогул да якой-небудзь зручнай стаянкі недалёка ад Зялёнага мыса, бо спадзяваўся сустрэць тут якое-небудзь еўрапейскае судна. Я ведаў, што, калі я яго не сустрэну, мне застанецца ці пусціцца ў мора на пошукі астравоў, ці загінуць сярод чорнаскурых, — іншага выбару ў мяне не было. Мне было вядома, што ўсе еўрапейскія судны, куды-б яны ні накіроўваліся — ці да берагоў Гвенеі, ці ў Бразілію або ў Ост-Індыю, — праходзяць міма Зялёнага мыса: словам, я ска-