Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/221

Гэта старонка не была вычытаная

Узброены з галавы да ног, як было апісана вышэй, я рушыў у паход. За мною на належнай адлегласці маршыраваў Пятніца. У яго таксама быў вельмі ваяўнічы выгляд, але прынамсі ён быу менш падобны на выхадца з таго свету.

Я падышоў да трох палонных зусім блізка (яны сядзелі да мяне спіной і не маглі мяне бачыць) і голасна спытаў іх па-іспанску:

— Хто вы такія?

Яны ўздрыгануліся ад нечаканасці і павярнуліся на голас, але, здаецца, яшчэ больш спалохаліся, убачыўшы, што да іх падыходзіць нейкая зверападобная істота. Ніводзін з іх не адказаў ні слова, і мне здалося, што яны збіраюцца ўцякаць. Тады я загаварыў з імі па-англійску.

— Сябры, — пачаў я, — не палохайцеся: быць можа, вы знойдзеце прыяцеля там, дзе менш за ўсё чакаеце сустрэць яго. Я — англічанін і хачу вам дапамагчы. Як бачыце, нас толькі двое: я і мой слуга; але у нас ёсць стрэльбы і зарады. Кажыце-ж проста, чым мы можам вам служыць. Якая бяда здарылася з вамі?

— Вельмі доўга расказываць усё, што было, — адказаў адзін з іх, — нашы зладзеі блізка. Але вось вам уся наша гісторыя ў кароткіх словах. Я — капітан карабля; мой экіпаж узбунтаваўся. Я заўсёды любіў маіх матросаў, і яны любілі мяне. Пад маёй камандай ім жылося надзвычай добра. Але іх збіла з толку банда нягоднікаў, якая завялася ў мя-