Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/222

Гэта старонка не была вычытаная

не на судне ў апошні час. Гэтыя падлюгі падбухторваюць іх зрабіцца піратамі, каб рабаваць караблі. Таварышы мае, якіх вы бачыце тут (адзін — мой памочнік, другі — пасажыр), ледзьве ўпрасілі гэтых людзей не забіваць нас, і нарэшце яны згадзіліся з той умовай, што высадзяць на бераг усіх нас трох у якім-небудзь пустынным месцы. Так яны і зрабілі. Мы былі ўпэўнены, што нас чакае тут галодная смерць, бо лічылі гэтую зямлю нежылой. Цяпер-жа мы надзвычай здзіўленыя… мы не ведаем, што нам і думаць.

— Дзе гэтыя звяры — вашы ворагі? — спытаў я. — У якім баку яны зніклі?

— Вунь яны… пад тымі дрэвамі. Здаецца, спяць. — І ён паказаў у бок лесу. — У мяне сэрца замірае ад страху, што яны прачнуцца, убачаць вас і пачуюць нашу размову, бо тады аніводнаму з нас не выратавацца ад ад іхніх рук.

— Ёсць у іх стрэльбы? — спытаў я.

— Толькі дзве, адна з іх пакінута ў лодцы.

— Вельмі добра! — сказаў я. — Усё астатняе я бяру на сябе. Здаецца, яны моцна паснулі, нам было-б няцяжка ўсіх іх перабіць, але ці не лепш захапіць іх жывымі?

На гэта капітан мне сказаў, што паміж гэтымі людзьмі ёсць двое заядлых нягоднікаў, якіх было-б небяспечна шкадаваць; але калі мы пазбавім іх мажлівасці дзейнічаць, астатнія, ён упэўнены, уціхамірацца. Я папрасіў яго паказаць мне гэтых двух, але ён ска-