Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/223

Гэта старонка не была вычытаная

заў, што не можа пазнаць іх на такой вялікай адлегласці, а затым дадаў, што ён і яго таварышы аддаюць сябе ў поўнае мае распараджэнне і выканаюць усё, што-б я ім ні загадаў.

— У такім разе, — сказаў я, — перш за ўсё адыдзем далей, каб яны як-небудзь не ўбачылі нас і не падслухалі нашай размовы, а там вырашым разам, як нам дзейнічаць.

Усе трое з поўнай гатоўнасцю пайшлі за мной. Калі мы зайшлі ў глыб лесу, я спыніўся і сказаў:

— Слухайце, сэр: я паспрабую выратаваць вас, але спачатку я вам пастаўлю дзве ўмовы…

Ён не даў мне скончыць.

— Я ўвесь у вашай уладзе, — сказаў ён паспешна. — Распараджайцеся мною, як вам захочацца, — і мною, і маім караблём, калі нам удасца адабраць яго ў разбойнікаў; калі-ж не, то даю вам слова, што, пакуль буду жыць, я буду вашым паслухмяным рабом, пайду ўсюды, куды-б вы мяне ні паслалі, і, калі трэба будзе, памру за вас.

Абодва яго таварышы абяцалі тое самае.

Калі так, дык вось мае ўмовы. Па-першае, пакуль вы ў мяне на востраве, вы будзеце дамагацца ўлады; вы дасцё мне слова, што не будзеце зламысліць ні супроць мяне, ні супроць жыхароў майго дома, будзеце падпарадкавацца ўсім маім распараджэнням і па першаму майму патрабаванню вернеце мне зброю, якую я вам дам. Па-другое,