Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/224

Гэта старонка не была вычытаная

калі нам удасца авалодаць вашым караблём, вы дармова давязеце на ім у Англію мяне і майго друга.

Капітан запэўніў мяне ўсімі клятвамі, якія толькі можа прыдумаць чалавечае вынаходніцтва, што ён літаральна выканае мае патрабаванні.

— І не таму толькі, — дадаў ён, — што я прызнаю іх зусім падстаўнымі, але галоўнае, таму, што я абавязан вам жыццём і да самай смерці буду лічыць сябе вашым даўжніком.

— У такім выпадку не будзем марудзіць! — сказаў я. — Перш за ўсё вось вам тры стрэльбы, вось порах і кулі. А цяпер кажыце, што, па-вашаму, нам трэба рабіць.

Але капітан зноў пачаў выказваць сваю ўдзячнаць і абвясціў, што роля правадыра належыць па праву мне.

Тады я сказаў:

— На маю думку, нам трэба дзейнічаць рашуча. Падкрадземся да да іх, пакуль яны спяць, і дамо па іх залп, даўшы лёсу вырашыць, каму быць забітым нашымі стрэламі. Калі-ж тыя што застануцца, здадуцца, іх можна будзе пашкадаваць.

На гэта ён з баязлівасцю адказаў, што яму не хацелася-б праліваць столькі крыві і што, калі можна, лепш-бы ад гэтага ўхіліцца.

— З гэтых людзей, — дадаў ён, — толькі двое невыправімыя нягоднікі, гэта яны і былі пачынальнікамі бунту. Калі яны ад нас уцякуць і вернуцца на карабль, мы прапалі, бо