Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/227

Гэта старонка не была вычытаная

Раздзел дваццаць чацверты

Барацьба з піратамі.

Цяпер мне заставалася толькі шчыра пагутарыць з капітанам: расказаць яму пра сябе, распытаць аб яго справах, адным словам, узаемна высветліць наша становішча.

Я пачаў першым. Я расказаў яму ўсю гісторыю майго жыцця за апошнія дваццаць восем год. Ён слухаў з прагнай увагай і прыходзіў у невыказанае здзіўленне перад цудоўным злучэннем выпадкаў, якія далі мне мажлівасць назапасіць харч і зброю і такім чынам выратавацца ад немінучай смерці.

Пасля гэтага я запрасіў капітана і абодвух яго спадарожнікаў да сябе ў замак, куды мы ўвайшлі звычайным шляхам, гэта значыць па прыстаўной лесніцы. Я запрапанаваў маім гасцям падмацавацца ядой, а затым паказаў ім сваю хатнюю гаспадарку з усімі дасціпнымі прыстасаваннямі, якія былі зроблены мною за доўгія гады майго адзінокага жыцця.

Яны дзівіліся з усяго, што я ім паказваў, з усяго, што яны ад мяне даведаліся. Але капітана больш за ўсё ўразілі пабудаваныя мною ўмацаванні і тое, як дасканала было схавана маё жыллё у гушчы дрэў. Сапраўды, дзякуючы незвычайнай сіле расліннасці, мой гаëк за дваццаць гадоў ператварыўся ў такі густы лес, што скрозь яго можна было прабрацца толькі па вузенькай звілістай сцежцы, якую я пакінуў знарок для таго пры пасадцы дрэў. Я растлумачыў маім новым знаёмым,