Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/228

Гэта старонка не была вычытаная

што гэты замак — галоўная мая рэзідэнцыя, але як ва ўсіх уладарных асоб, у мяне ёсць і другая — загарадны палац, які я таксама часамі наведваю. Я абяцаў паказаць ім яго другім разам.

— Цяпер-жа, — сказаў я, — перад намі больш неадкладная справа: трэба падумаць, як выратаваць ваш карабль ад разбойнікаў.

Капітан зусім згадзіўся са мною, але дадаў, што ён зусім не разумее, як прыступіць да выканання гэтай задачы.

— На караблі, — сказаў ён, — засталося яшчэ дваццаць шэсць чалавек. Усё яны замешаны ў змове, гэта значыць у такім злачынстве, за якое па нашых законах належыць кара смерцю. Піратам добра вядома, што, калі яны здадуцца, яны адразу-ж, як толькі вернуцца ў Англію, будуць павешаны або, у лепшым выпадку, іх пашлюць на катаргу ў якую-небудзь калонію; ведаючы гэта, яны бясспрэчна будуць абараняцца да апошняй крайнасці, бо ім усёроўна няма чаго губляць. А пры такіх умовах нам, з нашымі слабымі сіламі, няма як уступаць з імі ў бой.

Словы капітана прымусілі мяне прызадумацца. Яго думкі здаваліся мне зусім падстаўнымі. А між тым трэба было на нешта адважыцца: кожная затрымка магла быць пагібельнай для нас. З карабля магла прысці новая партыя бунтароў і перарэзаць нас усіх. Лепш за ўсё было-б хітрасцю заманіць іх у пастку і нечакана напасці на іх. Але як гэта зрабіць?.. Яны маглі прыехаць з хвіліны на хвіліну. «Напэўна, — думаў я, — калі на караблі