Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/229

Гэта старонка не была вычытаная

ўбачаць, што лодка не вяртаецца, там захочуць даведацца, што сталася з людзьмі, і адправяць на бераг другую лодку. Але ўжо, вядома, гэтым разам яны з‘явяцца ўзброеныя, і тады мы не здужаем іх».

Капітан зусім згадзіўся са мной.

Тады я сказаў, што, на маю думку, нам перш за ўсё трэба паклапаціцца аб тым, каб разбойнікі не маглі ўвесці назад баркас, на якім прыехала першая партыя, а для гэтага трэба зрабіць яго нягодным для плавання, гэта значыць прабіць у ім дно. На тым мы і парашылі. У баркасе было шмат усякага дабра. Мы знайшлі там такую-сякую зброю, парахоўніцу, дзве бутэлькі — адну з гарэлкай, другую з ромам, мяшок з сухарамі, вялікі кавалак цукру (фунтаў пяць ці шэсць), загорнутага ў парусіну. Усё гэта было мне вельмі дарэчы, асабліва гарэлка ды цукар, ні таго, ні другога я не каштаваў ужо многа-многа год.

Выцягшы на бераг ўвесь гэты груз (вёслы, мачты, ветразі і стырно былі прыбраны раней, аб чым я ўжо казаў), мы прабілі ў дне баркаса вялікую дзірку. Такім чынам, каб нам і не удалося перамагчы ворага, ён прынамсі не мог-бы узяць ад нас сваёй шлюпкі. Сказаць па шчырасці, я не спадзяваўся, каб нам пашчасціла захапіць у свае рукі карабль, але што датычыцца баркаса, дык тут у мяне былі свае меркаванні. «Абы толькі яны пакінулі яго нам, — казаў я сабе: — паправіць яго нічога не варта, а на такім судне я лёгка дабяруся да Падветраных астравоў. Па дарозе