Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/230

Гэта старонка не была вычытаная

магу нават завярнуць да майго іспанца». Як бачыце, я не забыў свайго сябра.

Калі мы агульнымі сіламі выцягнулі баркас на сухое месца, куды не даходзіў прыліў, мы прыселі адпачыць ды параіцца, што нам рабіць далей. Але не паспелі мы распачаць нарады, як з карабля пачуўся гарматны стрэл, і ўслед за тым на мачце ўзняўся флаг. Гэта быў, відаць, прызыўны сігнал для баркаса. Але баркас не паказваўся…

Крыху пачакаўшы, грымнуў другі стрэл, потым яшчэ і яшчэ. Таксама энергічна сігналізавалі флагамі, але ўсе гэтыя сігналы заставаліся без адказу: баркас не крануўся з месца. Нарэшце з карабля спусцілі шлюпку (усё гэта я вельмі добра бачыў праз падзорную трубу). Шлюпка накіравалася да берагу, і, калі яна падышла бліжэй, мы убачылі, што ў ëй было не менш дзесяці чалавек, і ўсе са стрэльбамі.

Ад карабля да берагу было паўтары мілі, таму мы мелі час разгледзець сядзеўшых у шлюпцы людзей. Мы адрознівалі нават твары, бо плынню шлюпку аднесла крыху на ўсход ад таго месца, куды мы выцягнулі баркас, а грабцам, відаць, хацелася прычаліць акурат да гэтага месца, і таму некаторы час ім прышлося ісці ўдоуж берагу.

Такім чынам, паўтараю, мы бачылі ў твар кожнага чалавека. Капітан усіх іх пазнаў і тут-жа ахарактарызаваў мне кожнага з іх. Па яго словах, між імі было тры добрых чалавекі; ён быў упэўнены, што іх уцягнулі ў злачынства супроць іхняй волі, напэўна, пагрозамі,