Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/232

Гэта старонка не была вычытаная

Двух, як самых ненадзейных (так, прынамсі, іх атэставаў капітан), я адправіў пад канвоем Пятніцы і капітанскага памочніка ў свой склеп. Гэта было дастаткова глухое месца, адкуль арыштантаў не маглі пачуць і адкуль было-б нялёгка ўцячы. Іх пасадзілі звязанымі, але пакінулі ім яды і сказалі, што калі яны будуць трымаць сябе ціха, то праз дзень або два іх вызваляць, але затое пры першай спробе ўцякаць заб‘юць без ніякай літасці. Яны абяцалі цярпліва пераносіць сваё зняволенне і вельмі дзякавалі за тое, што іх не пакінулі без ежы і святла (я і забыў сказаць, што Пятніца даў ім некалькі штук нашых самародных свечак). Замкнуўшы за арыштантамі дзверы, Пятніца застаўся пільнаваць іх, чаго тыя, аднак, не ведалі.

З чатырма астатнімі палоннымі мы абышліся мякчэй. Праўда, двух мы пакінулі пакуль звязанымі, бо капітан за іх не ручаўся, але двух іншых я нават прыняў на службу па асабістай рэкамендацыі капітана. Абодва яны ўрачыста пакляліся мне ў вернасці. Такім чынам, лічачы гэтых двух і капітана з двума яго таварышамі, нас было цяпер сямёра добра ўзброеных людзей, і я не сумняваўся, што мы здолеем справіцца з тымі дзесяццю, якія павінны былі прыехаць, тым больш, што ў ліку іх, па словах капітана, было тры або чатыры добрых чалавекі, якіх мы маглі спадзявацца перацягнуць на свой бок.

Падышоўшы да вострава ў тым месцы, дзе мы пакінулі баркас, яны прычалілі, вышлі са шлюпкі, выцягнулі яе на бераг, чаму я быў