Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/237

Гэта старонка не была вычытаная

Калі да таго часу гэтыя сямёра не вернуцца ў лодку, тады мы ў цемнаце непрыкметна прабярэмся на бераг і можа нам удасца заманіць у засаду тых, якія засталіся ў лодцы.

Час цягнуўся страшна марудна. Нашы ворагі не краналіся з месца. Мы думалі, што нарадзе іхняй не будзе канца. Але можаце сабе ўявіць, як мы перапалохаліся, калі ўбачылі, што яны падняліся на ногі і рашучым крокам накіраваліся прама да мора. Мабыць, страх перад невядомай небяспекай быў мацней за таварыскія пачуцці: было ясна, што яны рашылі кінуць усе пошукі і вярнуцца на карабль.

Справа была дрэнная: відаць, нам прыходзілася назаўсёды развітацца з караблём. Калі я сказаў капітану пра гэтую небяспеку, ён ледзь не страціў прытомнасці ад роспачы. Але раптам у мяне мільгнула бліскучая думка: я прыдумаў, як прымусіць ворага вярнуцца. Хітрасць была не надта мудрая, але яна ўдалася як па пісанаму.

Паклікаўшы да сябе Пятніцу і памочніка капітана, я загадаў ім спусціцца да бухтачкі (той самай, праз якую калісьці пераплываў мой Пятніца і дзікуны, што гналіся за ім), затым, абагнуўшы яе, павярнуць к захаду мілі на паўтары, узысці на гару і крычаць з усіх сіл пакуль не пачуюць матросы, якія будуць вяртацца да лодкі; калі-ж тыя адгукнуцца, перабегчы на іншае месца і зноў крычаць, і такім чынам, няспынна мяняючы месцы, заманьваць ворагаў усё далей і далей у глыб вострава,