Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/238

Гэта старонка не была вычытаная

пакуль яны не заблытаюцца ў лесе, а тады вакольнымі шляхамі вярнуцца назад.

Матросы ўжо сядалі ў лодку, калі з боку бухтачкі пачулася такое галоснае «го-го», што яго нельга было не пачуць.

Яны адразу-ж адгукнуліся і з усіх ног пабеглі ўдоўж берагу на голас, але, дабегшы да бухтачкі, прымушаны былі спыніцца, бо акурат быў час прыліву, і вада ў бухтачцы стаяла вельмі высока. Параіўшыся між сабой, яны крыкнулі застаўшымся ў шлюпцы, каб тыя пад‘ехалі і перавезлі іх на другі бераг. На гэта я і разлічваў.

Пераехаўшы цераз бухтачку, яны накіраваліся далей, узяўшы з сабой яшчэ аднаго чалавека. Такім чынам у шлюпцы засталося толькі двое. Я бачыў, як яны адвялі яе ў самы канец бухтачкі і прывязалі там да дрэва.

Усё складалася як найлепей для нас. Пакінуўшы Пятніцы і памочніку капітана рабіць сваю справу, я скамандаваў астатняму атраду ісці за мной.

Мы абагнулі бухтачку пад самым носам у ворага, які не мог нас бачыць за кустамі, і нечакана выраслі перад ім. Адзін матрос сядзеў у шлюпцы, другі ляжаў на беразе і драмаў. Убачыўшы нас за тры крокі ад сябе, ён зрабіў было рух, каб ускочыць, але капітан, які быў наперадзе, кінуўся на яго і раструшчыў яму галаву ўдарам прыклада. Затым, не даючы апамятацца другому матросу, ён крыкнуў:

— Здавайся, альбо смерць!

Не патрабуецца вялікай красамоўнасці,