Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/239

Гэта старонка не была вычытаная

каб пераканаць чалавека здацца, калі ён бачыць, што ён адзін супроць пяцярых і калі да таго адзіны яго саюзнік толькі што загінуў у яго на вачах.

Апрача таго гэты матрос быў адным з трох, пра якіх капітан казаў, што яны далучыліся да змовы не па свёй ахвоце, а пад націскам большасці. Ён не толькі беспярэчліва палажыў зброю па першаму нашаму патрабаванню, але зараз-жа сам заявіў аб сваім жаданні, — відаць, зусім шчырым, — далучыцца да нашага атрада.

Тымчасам Пятніца з памочнікам капітана так чыста выканалі сваю справу, што лепш нельга было і жадаць. Аукаючы ды адклікаючыся на крыкі матросаў, яны вадзілі іх па ўсім востраве, ад узгорка да ўзгорка, ад гаю ў гай, пакуль не завялі ў такую непраглядную глуш, адкуль не было ніякай мажлівасці выбрацца на бераг да надыходу ночы. Аб тым, як яны вымучалі ворага можна было меркаваць па тым, што і самі яны вярнуліся дамоў, ледзьве цягнучы ногі.

Цяпер нам заставалася толькі падпільнаваць у змроку, калі выведчыкі будуць вяртацца і, ашаламіўшы іх нечаканым нападам, прымусіць здацца нам у палон.

Але прайшло некалькі гадзін з таго часу, як вярнуліся Пятніца і яго таварыш, а пра тых нічога не было чуваць. Нарэшце чуем: ідуць. Пярэдні крычыць заднім, каб паспяшаліся, а заднія адказваюць, што шпарчэй яны не могуць ісці, бо зусім збілі сабе ногі і па-