Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

Мы не адважыліся выйсці за імі на бераг, баючыся дзікуноў, а яны, у сваю чаргу, баяліся нас ніколькі не менш. Нарэшце яны прыдумалі, як выйсці з гэтага становішча без ніякай небяспекі для абодвух бакоў: склаўшы на беразе мяшкі з зернем і мяса, яны адышлі падалей, далі нам час пераправіць усё гэта на баркас і затым вярнуліся на ранейшае месца. Мы падзяквалі іх знакамі. Хутка трапіўся нам выпадак зрабіць ім вялікую паслугу.

Мы не паспелі адыйсці яшчэ ад берагу, як раптам з-за гор выбеглі два велізарныя звяры і кінуліся бегчы прама да мора. Адзін з іх гнаўся за другім; людзі на беразе, асабліва жанчыны, страшна перапалохаліся. Толькі чалавек, які трымаў капьё застаўся на месцы; астатнія пусціліся наўцёкі. Але зверы беглі прама да мора і не рабілі ніякіх намераў напасці на людзей. Яны зразмаху кінуліся ў ваду і пачалі плаваць, як быццам купанне было адзінай мэтай іхняй экскурсіі. Раптам адзін з іх падплыў даволі блізка да баркаса. Я гэтага не чакаў; тым не менш, зарадзіўшы хутка стрэльбу і загадаўшы Ксуры зарадзіць абедзве іншыя, я падрыхтаваўся сустрэць ворага. Як толькі ён наблізіўся да нас на адлегласць стрэлу са стрэльбы, я спусціў курок, і куля трапіла яму ў галаву; ён адразу-ж апусціўся ў ваду, потым вынырнуў і паплыў назад да берагу то знікаючы пад вадой, то зноў выплываючы на паверхню. Ён, відаць, змагаўся са смерцю,