Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/241

Гэта старонка не была вычытаная

Яны нядоўга прасядзелі ў засадзе. На іх амаль натыркнуліся, выпадкова адлучыўшыся ад астатніх, тры піраты і ў тым ліку боцман, які, як ужо сказана, быў галоўным пачынальнікам бунту, а цяпер трымаў сябе, як самы нікчэмны трус.

Як толькі капітан пачуў голас галоўнага вінавайцы сваіх няшчасцяў і зразумеў, што той у ягонай уладзе, ён прышоў у такі запал, што ўскочыў на ногі і стрэльнуў прама ў грудзі нягодніку. Тады, вядома, стрэліў і Пятніца.

Боцман быў забіты напавал, другі пірат быў ранены, трэці ўцёк.

Пачуўшы стрэлы, я зараз-жа рушыў наперад галоўны корпус сваёй арміі, колькасць якой, лічачы з авангардам, дасягала цяпер васьмі чалавек. Вось яе поўны склад: я — генералісімус, Пятніца — мой старшы ад‘ютант, затым капітан з двума афіцэрамі і тры ваеннапалонныя, якім мы даверыліся, залічыўшы іх у лік радавых і выдаўшы кожнаму з іх па стрэльбе.

Калі мы падышлі да ворага, было ўжо зусім цёмна, таму ён не мог разабраць колькі нас. Я паклікаў да сябе аднаго з ваеннапалонных (таго матроса, які незадоўга перад тым добраахвотна далучыўся да нас) і загадаў яму аклікнуць па імёнах яго былых таварышоў. Перш чым страляць, я хацеў паспрабаваць з імі перагаварыцца і, калі ўдасца, пакончыць справу згодай. Мае меркаванні ўдаліся, ды яно і зразумела: іхняе становішча