Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/242

Гэта старонка не была вычытаная

было такое, што ім не заставалася іншага выхаду, як здацца.

Парламанцёр мой вышаў наперад і закрычаў на ўсё горла:

— Том Сміт! Том Сміт!

Том Сміт зараз-жа адгукнуўся.

— Хто мяне кліча? Ты, Джымі Рой?

Ён, мусіць, пазнаў парламанцёра па голасу.

Джымі Рой адказаў:

— Так, так, гэта я. Том Сміт, кідай стрэльбу ды здавайся, інакш вы прапалі.

— Ды каму-ж здавацца? Дзе яны там? — пракрычаў зноў Том Сміт.

— Тут! — адгукнуўся Джымі Рой. — Іх пяцьдзесят чалавек і з імі наш капітан. Вось ужо дзве гадзіны, як яны ганяюцца за вамі. Боцман забіт, Біл Фрэй ранены, а мяне ўзялі ў палон. Калі вы не здасцёся ў гэтую-ж хвіліну, развітайцеся з жыццём.

Тады Том Сміт заявіў:

— Калі над намі злітуюцца, мы, здамося, так ім і скажы.

— Добра, я скажу, — адказаў Джымі Рой.

Але тут распачаў перагаворы ўжо сам капітан.

— Гэй, Сміт, і ўсе вы там! — закрычаў ён. — Пазнаецё мой голас?.. Дык слухайце: калі вы зараз-жа пакладзеце зброю і здасцёся, я абяцаю вам літасць, — усім, акрамя Біла Аткінса.

— Капітан, злітуйцеся нада мной! — пачаў прасіць Біл Аткінс. — Чым я горш за іншых? Усе мы аднолькава вінаватыя.

Гэта была чысцейшая мана, таму што Біл