Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/243

Гэта старонка не была вычытаная

Аткінс, закаранелы пірат, даўно падмаўляў матросаў заняцца морскім рабаўніцтвам, а калі пачаўся бунт, першы кінуўся на капітана і звязаў яму рукі, потым біў яго і абражаў лаянкай. Таму капітан сказаў яму, каб ён здаваўся без ніякіх умоў, а там хай ужо начальнік вострава вырашае, жыць яму ці паміраць. (Начальнік вострава — гэта я: так мяне цяпер усе называлі.) Білу Аткінсу прышлося згадзіцца.


Раздзел дваццаць пяты

Капітан зноў робіцца камандзірам карабля. — Рабінзон пакідае свой востраў.

Такім чынам піраты палажылі зброю, просячы літасці.

Наш парламанцёр і яшчэ два чалавекі, па майму загаду, звязалі іх ўсіх, пасля чаго мая грозная армія ў пяцьдзесят чалавек (чытай — восем, з трыма палоннымі ўключна) абкружыла іх і заўладала шлюпкай.

Сам я аднак не паказваўся палонным па некаторых вышэйшых меркаваннях.

Першай нашай справай было паправіць лодку і падумаць, як дабрацца да карабля.

Капітан, які мог цяпер бесперашкодна размаўляць з бунтарамі, прачытаў ім даўгую натацыю з поваду зробленага імі злачынства.

Ён намагаўся прымусіць іх адчуць нізкасць іхняга ўчынку, казаў, што шлях злачынства ніколі не прыводзіць да дабра, што яны зганбілі сябе на ўсё жыццё, самі выкапалі