Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/246

Гэта старонка не была вычытаная

дацца і паведаміць мяне, наколькі можна давяраць гэтым людзям і ці не рызыкоўна будзе браць іх з сабой на карабль. Ён павёў справу вельмі асцярожна: паказаўшы ім, у якім сумным становішчы яны апынуліся па ўласнай віне, ён сказаў, што хоць начальнік вострава цяпер і пашкадаваў іх сваёй уладай, але, калі карабль прыдзе ў Англію, іх абавязкова будуць судзіць, як здраднікаў, і напэўна павесяць. — А калі вы, — скончыў ён сваю дыпламатычную прамову, — дапаможаце мне выручыць ад разбойнікаў мой карабль, тады начальнік вострава, прымаючы пад увагу, што вы добраахвотна далучыліся да законнай справы, пастараецца вас выратаваць.

Няцяжка здагадацца, як павінны былі ставіцца да такой прапановы людзі, якія амаль пакінулі ўсе надзеі на выратаванне.

Яны кінуліся да ног капітана і кляліся ў сваёй вернасці, кажучы, што будуць біцца за яго да апошняй кроплі крыві, што, калі ён выхадайнічае ім дараванне, яны будуць лічыць сябе ўсё сваё жыццё неаплатнымі яго даўжнікамі, будуць паважаць яго як бацьку і пойдуць за ім хоць на край свету.

— Добра, — сказаў ім капітан, — усё гэта я перадам начальніку і, з свайго боку, буду хадзейнічаць за вас перад ім. — Затым ён аддаў мне справаздачу аб выкананым ім даручэнні, дадаўшы, што, па яго шчыраму перакананню, мы можам не сумнявацца ў вернасці гэтых людзей.

Але я быў той думкі, што асцярожнасць ніколі не пашкодзіць, і таму сказаў капітану: