Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/247

Гэта старонка не была вычытаная

— Вось што мы зробім: мы возьмем пакуль толькі пяцярых. Не трэба, каб яны думалі, што мы маем патрэбу ў людзях. Вы так ім і скажыце, што хоць у нас хапае людзей, але хай яно ўжо так, мы возьмем, пяцярых на іспыты: астатніх-жа двух, разам з тымі трыма, што сядзяць у замку (гэта значыць у маім склепе), начальнік вострава пакідае ў сябе ў якасці заложнікаў, і, калі іхнія таварышы, што прымуць удзел у нашай экспедыцыі здрадзяць свайму слову, усе пяцёра заложнікаў будуць павешаны.

Захады былі радыкальныя. Калі капітан перадаў палонным мой адказ, яны зразумелі, што з начальнікам вострава жарты дрэнныя. Як-бы там ні было, ім не засталося іншага выбару, як прыняць мае ўмовы. Цяпер гэта была ўжо справа тых, што засталіся заложнікамі, угаварыць астатніх пяцярых, каб яны апраўдалі аказаную ім даверлівасць. Мы мелі цяпер наступныя баявыя сілы: 1) капітан, яго памочнік і пасажыр; 2) ваеннапалонныя: трое з першай партыі, якім, па хадатайніцтву капітана, які ручаўся за іх, я вярнуў волю і зброю; затым яшчэ двое, што сядзелі раней на дачы, цяпер былі вызвалены па просьбе капітана; нарэшце пяцёра з другой партыі, якіх мы рашылі ўзяць з сабой на карабль: такім чынам дзесяць чалавек, апрача тых пяцярых, што засталіся заложнікамі.

Я спытаў капітана, ці знаходзіць ён магчымым атакаваць карабль з такім складам войска. Што тычыцца мяне і Пятніцы, то нам ніяк не выпадала адлучыцца: у нас на