Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/248

Гэта старонка не была вычытаная

руках заставалася сем чалавек, якіх трэба было вартаваць і карміць, і нам-бы толькі справіцца з гэтай справай.

Адносна пяцярых заложнікаў, пасаджаных у склеп, я пастанавіў не дапускаць ніякіх паслабленняў. Два разы на дзень Пятніца насіў ім яду і піццё і сам іх карміў, бо ім нават не развязалі рук. Астатнім-жа двум мы далі некаторую волю.

Гэтым апошнім я нарэшце рашыў паказацца. Для гэтай цырамоніі я ўзяў з сабой капітана. Ён сказаў ім, што я — давераная асоба начальніка вострава, які даручыў мне нагляд за ваеннапалоннымі, што таму без майго дазволу яны не маюць права нікуды адлучацца і што пры першай-жа спробе не паслухацца іх закуюць у кайданы і пасадзяць у губернатарскі замак. Трэба зазначыць, што за ўвесь час я ні разу не паказваўся нашым палонным у якасці начальніка вострава, а заўсёды як яго давераная асоба, прычым кожны раз стараўся сказануць славечка аб строгасці начальніка, аб ягоным замку, аб нашым войску, — увогуле не выпускаў выпадку пусціць ім пыл у вочы.

Цяпер заставалася толькі падрыхтавацца да экспедыцыі: паправіць баркас, наладзіць яго і шлюпку ў дарогу, вызначыць каманду, назапасіць харчу і гэтак далей. Усе гэтыя клопаты я ўскладаў на капітана. Ён прызначыў камандзірам шлюпкі свайго пасажыра і даў яму пад каманду чатырох чалавек; сам-жа ён, яго памочнік і з ім пяць матросаў складалі экіпаж баркаса. Капітан сцвярджаў