Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/249

Гэта старонка не была вычытаная

(і зусім правільна), што да карабля будзе больш зручна падысці ноччу, і ў бліжэйшую-ж ноч пусціўся ў дарогу. Калі на караблі пачулі плёск вёслаў і па морскаму звычаю аклікнулі шлюпку, капітан загадаў Джымі Рою, каб той падаў голас, а ўсім астатнім прыказаў маўчаць. Джымі Рой сказаў, што ён прывёз піратаў і што спазніўся таму, што давялося доўга іх шукаць, а затым пачаў падрабязна расказваць, як гэта здарылася.

Пакуль ён балбатаў такім чынам, стараючыся адцягнуць увагу каманды, абедзве шлюпкі прычалілі да борта.

Капітан з памочнікам першыя выбеглі на палубу і збілі з ног ударамі прыкладаў двух, стаяўшых бліжэй; высветлілася, што гэта быў другі капітанскі памочнік, які перайшоў на бок піратаў і карабельны цясляр. Такім чынам капітанскі атрад перахапіў усіх, што былі на палубе, а затым пачаў замыкаць люкі, каб затрымаць унізе астатніх. Тымчасам падаспелі камандзір і матросы другой шлюпкі; яны хутка занялі ўваход у карабельную кухню і ўзялі ў палон трох чалавек, што былі на кухні.

Ачысціўшы ад ворага палубу, капітан загадаў свайму памочніку ўзяць з каманды трох матросаў і ўламіцца ў каюту, дзе, пры першых-жа гуках трывогі, запёрся новы капітан, выбраны бунтарамі, а з імі два матросы і юнга. Яны паспелі захапіць з сабой зброю, і таму, калі капітанскі памочнік са сваімі людзь выламалі дзверы каюты, іх спаткалі стрэламі. Памочніку раструшчыла