Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

захлынаючыся вадой і сцякаючы крывёю, і, не даплыўшы да берагу, акалеў.

Немагчыма перадаць здзіўленне дзікуноў, калі яны пачулі трэск і ўбачылі агонь са стрэльбы: яны літаральна ледзь не памерлі ад страху і пападалі на зямлю, быццам мёртвыя. Але ўбачыўшы, што звер патануў і што я раблю ім знак падысці бліжэй, яны пасмялелі і ўвайшлі ў ваду, каб выцягнуць забітага звера. Я лёгка вызначыў дзе ён патануў, бо вада ў гэтым месцы афарбавалася крывёй. Зачапіўшы труп вяроўкай, я перакінуў канец яе дзікунам, і яны прыцягнулі забітага звера да берагу. Гэта быў вялікі леапард рэдкай пароды, з плямістай скурай незвычайнай прыгажосці. Дзікуны, стоячы над ім, уздымалі рукі ўгору ў знак здзіўлення: яны не маглі зразумець, чым я забіў яго.

Другі звер, спалохаўшыся майго стрэлу, выскачыў на бераг і пабег назад у горы. Між тым я заўважыў, што неграм вельмі хочацца паесці мяса забітага леапарда, і падумаў, што будзе добра зрабіць такім чынам, каб яны атрымалі яго як падарунак ад мяне. Я паказаў ім знакамі, што яны могуць узяць яго сабе. Яны вельмі дзякавалі мяне і, не трацячы часу, узяліся за работу. Нажоў у іх не было, але завостранымі аскабэлкамі дрэва яны знялі скуру з мёртвага звера так хутка і лоўка, як мы не зрабілі-б гэтага нажом. Яны давалі і мне мяса, але я адмовіўся, зрабіўшы ім знак, што аддаю яго ім, а папрасіў толькі скуру, якую мне і аддалі вельмі ахвотна. Акрамя таго, яны прынеслі для мяне новы запас хар-