Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/250

Гэта старонка не была вычытаная

куляй руку, двое матросаў таксама былі ранены, але ніхто не быў забіты.

Памочнік капітана крыкнуў: «На дапамогу!» і, не зважаючы на сваю рану, уварваўся ў каюту з пісталетам у руцэ. Ён палажыў тут-жа новага капітана, прастрэліўшы яму галаву. Тады экіпаж увесь здаўся, і такім чынам карабль быў узяты без далейшых страт.

Калі ўсё было скончана, капітан загадаў даць сем гарматных стрэлаў. Гэта быў умоўны сігнал, якім ён паведамляў мяне аб паспяховым сканчэнні справы. Я прадзяжурыў на беразе да ночы, чакаючы гэтага сігналу. Можаце меркаваць, як я ўзрадваўся, пачуўшы яго.

Адлічыўшы сем стрэлаў, я з заспакоеным сэрцам вярнуўся дамоў, лёг і, змораны ад хваляванняў гэтага дня, зараз-жа заснуў.

Мяне пабудзіў новы стрэл. Я прыўскочыў у сваім гамаку і пачуў, што нехта кліча, мяне:

— Начальнік вострава!

Я адразу-ж пазнаў голас капітана. Ён стаў над маёй крэпасцю, на гары. Я схапіў лесніцу і жвава ўзняўся да яго. Ён узяў мяне ў абдымкі і сказаў, паказваючы на мора:

— Мой дарагі друг! Мой збавіцель! Вось ваш карабль. Ён ваш і ўсё, што на ім ёсць, таксама ваша! І карабль, і ўвесь яго экіпаж, пачынаючы з капітана, належыць вам.

Я глянуў у той бок, куды ён паказваў: карабль стаяў ўжо на іншым месцы, менш за поўмілі ад берагу. Гэта быў сюрпрыз, зроблены для мяне маім другам; пакончыўшы з