Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/252

Гэта старонка не была вычытаная

Я моцна абняў майго новага друга і ад усяго сэрца павіншаваў яго.

Калі мы з капітанам, выліўшы свае пачуцці, крыху заспакоіліся, ён сказаў мне, што прывёз для мяне такія-сякія рэчы, якіх, на шчасце, не паспелі ўкрасці зладзеі, што так доўга гаспадарылі на яго караблі.

— Мне здаецца, што гэтыя рэчы будуць не зусім бескарысныя для вас, — сказаў капітан.

Ён крыкнуў сваім матросам, якія засталіся ў лодцы:

— Гэй, цягніце сюды цюкі, што мы прывезлі для начальніка вострава.

Гэта быў сапраўды багаты падарунак: капітан прывёз мне так многа ўсялякага дабра, нібы я збіраўся заставацца на востраве да канца маіх дзён. У цюках было: дванаццаць вялізных кавалкаў саланіны, шэсць кавалкаў ветчыны, мяшок гароху, каля ста фунтаў сухароў, скрынка цукру, скрынка мукі, поўны мяшок лімонаў, дзве бутэлькі лімоннага соку і яшчэ шмат іншай яды і піцця. Але, галоўнае, мой друг паклапаціўся даставіць мне адзенне. Ён прывёз мне поўтузіны новых, зусім чыстых сарочак, шэсць вельмі добрых шыйных хустак, дзве пары пальчатак, капялюш, боты, панчохі і поўную пару зусім новага адзення са свайго пляча, — словам, апрануў мяне з галавы да ног.

Самым прыемным падарункам было для мяне, безумоўна, адзенне. Але вы не можаце сабе ўявіць, які нязграбны быў у мяне вы-