Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/254

Гэта старонка не была вычытаная

гляд, калі я надзеў мой новы гарнітур, і як мне было няёмка і нязручна ў ім першы час.

Як толькі скончыўся агляд падарункаў, я папрасіў аднесці іх у маю крэпасць і пачаў раіцца з капітанам адносна нашых палонных.

Пытанне было ў тым, ці не будзе рызыкоўна ўзяць іх з сабой у плаванне, асабліва двух, якіх капітан атэставаў, як невыправімых нягоднікаў. Паводле яго слоў, гэта былі такія разбойнікі, што каб ён адважыўся ўзяць іх на карабль, то няйначай, як у якасці арыштантаў, закаваных ў кайданы, і з тым разлікам, каб аддаць іх у рукі правасуддзя, у першай-жа англійскай калоніі, у якую давядзецца зайсці.

Словам, з усяго было відаць, што яму вельмі не хацелася браць іх з сабой.

Тады я сказаў яму, што, калі ён жадае, я магу так зрабіць, што гэтыя двое малайцоў пачнуць самі прасіцца ў нас, каб мы пакінулі іх на востраве.

— Калі ласка, зрабіце, я буду вельмі рады, — адказаў ён.

— Добра, — сказаў я. — Я зараз па іх пашлю і пагутару з імі па-свойску.

Затым, паклікаўшы да сябе Пятніцу і двух заложнікаў (якіх мы цяпер вызвалілі, бо таварышы іхнія стрымалі дадзенае слова), я загадаў ім перавесці пяць палонных са склепа на дачу (але ні ў якім разе не развязваючы ім рукі) і там чакаць мяне.

Пачакаўшы некаторы час для большай важнасці, мы з капітанам накіраваліся туды, — я ў сваім новым гарнітуры і на гэты