Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

чоў, куды большы за ранейшы, і я яго ўзяў, хоць і не ведаў, якія гэта былі прадукты. Затым я папрасіў у іх ваду; паказаўшы ім адзін з нашых збаноў, я перакуліў яго ўверх дном, каб паказаць, што ён пусты і што яго трэба напоўніць. Тады яны пракрычалі нешта на сваёй мове, з натоўпу адлучыліся дзве жанчыны і хутка прынеслі і паставілі на беразе вялікую пасудзіну з апаленай гліны (яны пэўне абпальваюць гліну на сонцы). Я паслаў Ксуры на бераг з усімі нашымі збанамі, і ён напоўніў іх вадой.

Назапасіўшыся такім чынам вадой і харчамі, якія складаліся з нейкага невядомага нам зерня і каранёў, — я развітаўся з гасціннымі неграмі і на працягу адзінаццаці дзён плыў у ранейшым кірунку, не зварочваючы к берагу. Нарэшце мілях у пятнаццаці наперадзе я ўбачыў вузкую паласу зямлі, далёка выступаючую ў мора. Надвор‘е было ціхае, і я павярнуў у адкрытае мора, каб абагнуць гэтую касу. У той момант, калі мы параўналіся з яе канцом, я выразна ўбачыў мілях у шасці ад берагу з боку акіяна другую паласу зямлі і зразумеў, што вузкая каса — Зялёны мыс, а паласа зямлі, якая была відна здалёк, — астравы той-жа назвы. Але астравы былі вельмі далёка, і я не ведаў, што мне рабіць, не адважваючыся накіравацца да іх. Раптам я пачуў крык хлопчыка:

— Гаспадар! Гаспадар! Ветразі! Карабль!

Дурны хлопчык спалохаўся да поўсмерці, уявіўшы, што гэта павінен быць абавязкова адзін з караблёў яго гаспадара, пасланы за