Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

намі ў дагон; але я ведаў, як далёка адышлі мы ад маўраў, і быў упэўнен, што нам не можа пагражаць небяспека з гэтага боку.

Я выскачыў з каюты і адразу-ж не толькі ўбачыў карабль, але нават заўважыў, што ён быў партугальскі. «Мусіць, нявольнічы — падумаў я, — і пэўне накіроўваецца да берагоў Гвінеі за неграмі». Але прыгледзеўшыся больш уважліва, я ўпэўніўся, што судна ідзе ў іншым кірунку і не думае паварочваць да берагу. Тады я падняў усе ветразі і павярнуў у адкрытае мора, парашыўшы зрабіць усё магчымае, каб звярнуць на сябе ўвагу яго экіпажа.

Я, аднак, хутка пераканаўся, што нават ідучы поўным ходам, мы не паспеем падысці так блізка, каб людзі маглі заўважыць нашыя сігналы; але якраз у тую хвіліну, калі я пачаў траціць надзею, нас убачылі з палубы ў падзорную трубу. Яны падумалі, як гаварылі мне потым, што гэта лодка з нейкага загінуўшага еўрапейскага судна. Карабль зменшыў ветразі, каб даць нам мажлівасць наблізіцца, і праз тры гадзіны мы прычалілі да яго. Мяне засыпалі пытаннямі на партугальскай, іспанскай і французскай мовах, але ніводнай з гэтых моў я не ведаў. Нарэшце адзін матрос, шатландзец, загаварыў са мной па-англійску, і я растлумачыў яму, што я англічанін і збег ад маўраў, дзе мяне трымалі ў няволі. Тады мяне і майго спадарожніка вельмі добра прынялі на карабль, разам з баркасам і ўсім нашым дабром.

Лёгка сабе ўявіць, якою радасцю напоў-