Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

вызначаць цаны за мой тавар, а дам гэтае права вам.

Тады ён сказаў, што выдасць мне пісьмовае абавязацельства заплаціць за мой баркас восемдзесят піястраў[1], але калі ў Бразіліі ў мяне знойдзецца іншы пакупнік, які дасць мне больш, то ён выплаціць мне розніцу ў цане.

Наш пераезд да Бразіліі быў зусім спакойным, і пасля дваццацідвухдзённага плавання мы ўвайшлі ў бухту Ўсіх Святых.

Такім чынам, я яшчэ раз выратаваўся ад бяды, вышаўшы з самага жахлівага становішча, у якое толькі можа трапіць чалавек, і цяпер мне засталося рашыць, што рабіць з сабой.

Я ніколі не забуду велікадушных адносін да мяне капітана партугальскага карабля. Ён нічога не ўзяў ад мяне за праезд, добрасумленна вярнуў мне ўсе мае рэчы, даў мне сорак піястраў за львіную скуру і дваццаць за скуру леапарда, ды наогул купіў усё, што ў мяне было лішняга і што неспадручна было прадаць, у тым ліку скрынку з вінамі, дзве стрэльбы і рэшту воску (частка якога ў нас пайшла на свечы). Адным словам, калі я распрадаў большую частку сваёй маёмасці, і вышаў на бераг у Бразіліі, у мяне ў кішэні было дзвесце дваццаць піястраў.

Калі мы прыехалі ў Бразілію, мой друг-капітан завёў мяне ў дом аднаго свайго знаёмага, такога-ж добрага і сумленнага чалаве-

  1. Піястр — іспанская манета.