Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

ка, як ён сам. Гэта быў арандатар цукровай плантацыі і цукровага завода. Я пражыў у яго даволі доўгі час і дзякуючы гэтаму пазнаёміўся з цукровай вытворчасцю. Бачачы, як добра жывецца тутэйшым людзям і як яны хутка багацеюць, я парашыў і сам заняцца гэтай справай, застаўшыся назаўсёды ў Бразіліі. На ўсе мае наяўныя грошы я ўзяў у арэнду ўчастак зямлі і пачаў працаваць над планам маёй будучай плантацыі і фольварка, выходзячы з памераў той сумы, якую я разлічваў атрымаць з Лондана.

Быў у мяне сусед, партугалец з Лісабона, родам англічанін, па прозвішчу Уэльс. Ён знаходзіўся прыблізна ў такіх-жа ўмовах, як і я. Мы былі з ім ў самых сяброўскіх адносінах. У мяне, як і ў яго, зваротны капітал быў досыць невялікі, і першыя два гады мы абодва ледзь-ледзь маглі пракарміцца. Але па меры таго, як зямля распрацоўвалася, мы багацелі, так што на трэці год частка зямлі была ў нас засеяна тутуном, і мы падрыхтавалі па вялікаму ўчастку пад цукровы траснік к будучаму году.

Пражыўшы у Бразіліі амаль чатыры гады і паступова пашыраючы сваю справу, я, зразумела, не толькі вывучыў мясцовую мову, але завязаў вялікія знаёмствы з маімі суседзямі, а таксама з купцамі з Сан-Сальвадора, бліжэйшага да нас прыморскага порта.

Сустракаючыся з тымі ці іншымі, я часта расказваў пра мае дзве паездкі да берагоў Гвінеі, аб тым, як вядзецца гандаль з гвінейскімі неграмі і як лёгка там за забаўку — за