Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

апынуліся над вадой, і хоць прайшло не больш двух секунд да новай хвалі, але я паспеў перадыхнуць, і гэта дадало сілы. Новая хваля зноў накрыла мяне з галавой, але на гэты раз я прабыў пад вадой не так доўга. Як толькі галоўная маса вады адхлынула назад, я, не марудзячы, паплыў да берагу і хутка адчуў пад нагамі дно. Я пастаяў крыху, уздыхнуў поўнымі грудзьмі і пусціўся бегчы да берагу.

Але і цяпер я не мінуў морскага гневу: яшчэ два разы яно мяне даганяла, два разы падхоплівала мяне хваляй і выносіла ўсё бліжэй ды бліжэй да берагу, які ў гэтым месцы быў, на шчасце, плоскім і вельмі пахілым.

Апошні вал ледзь не загубіў мяне: захапіўшы мяне ў сваім няўтрымным імкненні, ён вынес мяне на скалу ды з такой сілай ударыў аб яе бокам ды грудзьмі, што ў мяне аж заняло дыханне, і я страціў прытомнасць.

Некаторы час я быў зусім бездапаможным і заставаўся ў поўнай уладзе мора, і каб яно паспела зноў схапіць мяне ў свае абдымкі, перш чым свядомасць вярнулася да мяне, я немінуча захлынуўся-б.

Але я апрытомнеў якраз своечасова: убачыўшы, што зараз мяне зноў накрые хваля, я моцна зачапіўся за выступ майго ўцёса і стрымліваючы дыханне, перачакаў гэтую хвалю.

Тут, бліжэй да зямлі, хвалі былі ўжо не такія высокія і наляталі з меншай сілай. Калі вада адхлынула, я пабег уперад і апынуўся так блізка ля берагу, што наступная хваля