Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

хоць і перакацілася праз мяне, але ўжо не здолела аднесці мяне назад у мора. Яшчэ некалькі крокаў, і я, на вялікую маю радасць, адчуў сябе на сушы. Знямогшыся, успоўз я на прыберажныя скалы ды ўпаў на траву. Тут я быў у бяспецы: мора не магло дастаць мяне.

Няма, я думаю, такіх слоў, якімі можна было-б паказаць з дастатковай яскравасцю радасць чалавека, устаўшага, можна сказаць, з дамавіны: я хадзіў па беразе вялікімі крокамі, размахваючы рукамі, і ўжо сам не памятаю добра, што рабіў. Уся мая істота была, калі можна так сказаць, паглынута адчуваннем майго збавення. Я думаў, што жывы я адзін, а ўсе мае таварышы патанулі. Ва ўсякім разе, нікога з іх я больш не бачыў; ад іх і слядоў не засталося, акрамя трох, належачых ім капелюшоў, аднаго каўпака ды двух няпарных чаравікаў, выкінутых морам.

Я ўспомніў, што мне трэба агледзець мясцовасць, каб даведацца, куды я трапіў, і вырашыць, што мне рабіць.

І, як толькі я аб гэтым успомніў, мая радасць адразу-ж астыла: я зразумеў, што маё збавенне, па сутнасці, не было збавеннем. На мне не засталося сухой ніткі, а пераапрануцца не было ў што. У мяне не было ежы. У мяне не было нават вады, каб падмацаваць сілы; мяне чакала або галодная смерць, або смерць ад драпежных звяроў. Але што жахлівей за ўсё — у мяне не было зброі, і я не мог ні паляваць на дробную дзічыну, каб пракарміцца, ні абараняцца ад буйных звяроў, якія