Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

Раздзел пяты

Рабінзон на нежылым востраве. — Ён здабывае рэчы з карабля і будуе сабе жыллё.

Калі я прачнуўся, быў ужо дзень; надвор‘е прасвятлілася, вецер сціх, мора супакоілася. Я быў вельмі здзіўлены, зірнуўшы на пакінуты намі карабль: ён апынуўся ў іншым месцы — куды бліжэй да берагу, амаль ля самай скалы, аб якую мяне так моцна стукнула напярэдадні. Мусіць, за ноч яго зняў з мелі прыліў ды прыгнаў сюды. Цяпер ён стаяў не далей мілі ад таго месца, дзе я правёў ноч, і таму, што ён стаяў амаль прама, я вырашыў пабыць на ім, каб дастаць ежы і ўзяць іншыя неабходныя рэчы.

Спусціўшыся з дрэва, я яшчэ раз азірнуўся навокал, і першае, што я ўбачыў, была наша шлюпка, якая ляжала мілі за дзве направа, на сухім беразе. Я пайшоў быў да яе, але высветлілася, што туды нельга прайсці простай дарогай: у бераг глыбока ўрэзвалася бухтачка шырынёю з поўмілі і загароджвала шлях. Я павярнуў назад, адклаўшы пакуль свой намер дабрацца да лодкі, бо мне больш важна было трапіць хутчэй на карабль.

Пасля поўдня хваляванне на моры зусім уляглося, і адліў быў такі вялікі, што тры чвэрткі дарогі да карабля я прайшоў па сухім месцы. Цяпер да яго заставалася толькі чвэртка мілі. Тут я зноў адчуў прыступ глыбокага гора: мне зрабілася ясна, што калі-б мы засталіся на караблі, мы ўсе былі-б жы-