Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

выя; перачакаўшы шторм, мы ў добрым здароўі перабраліся-б на бераг, і я не быў-бы, як цяпер, няшчаснай істотай, адрэзанай ад свету. Гэтая думка зноў выклікала слёзы на вачах маіх, але ўспомніўшы, што слёзы гору не дапамогуць, я пайшоў далей. Распрануўшыся (день быў надта гарачы), я ўвайшоў у ваду і паплыў.

Але, калі я падплыў да карабля, з‘явіліся новыя цяжкасці: як на яго ўзлезці. Ён стаяў на мелкім месцы, таму ўвесь яго кузаў выступаў з вады, а зачапіцца не было за што. Раптам я ўбачыў вяроўку (здзіўляюся, як яна адразу не кінулася мне ў вочы). Яна звешвалася з бака, і канец яе быў так нізка над вадой, што мне ўдалося злавіць яго, хоць і з вялікай цяжкасцю, і я ўзлез на палубу па вяроўцы. Падводная частка карабля была, відаць, прабітая, бо ў труме стаяла вада. Але ён засеў кілем у пясчанай або, вярней, глеістай мяліне, вельмі нахіленай, і таму ён сам быў нахілены: карма была прыўзнята, а нос амаль датыкаўся вады. Такім чынам уся кармавая частка была без вады, і ўсё, што там было складзена, не падмокла. Я паспяшаўся ў гэтым упэўніцца, бо мне перш за ўсё хацелася даведацца, што з рэчаў было папсавана, і што засталося цэлым.

Выявілася, па-першае, што ўвесь запас харчу быў сухі, а як мяне мучыў голад, то я першым чынам накіраваўся ў кладоўку, набіў кішэні сухарамі і, працягваючы агляд карабля, еў нахаду, каб не траціць часу. У кают-кампаніі я знайшоў бутэльку рому і сер-