Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

Ні ў каго, я думаю, не было такога вялізнага склада рэчаў для асабістых патрэб, які быў цяпер у мяне. Але мне ўсё здавалася мала: пакуль карабль быў цэлы і стаяў на ранейшым месцы і пакуль на ім заставалася хоць адна рэч, якую я мог скарыстаць, я лічыў неабходным папаўняць свае запасы.

Трэцяя мая экскурсія была асабліва паспяховай. Я разабраў усе снасці і ўзяў з сабой ўсе вяроўкі. У гэты-ж раз я прывёз вялікі кавалак запасной парусіны, якая служыла ў нас для пачынкі ветразяў, і бочачку з падмоклым порахам, які я было пакінуў на караблі. Нарэшце я пераправіў на бераг усе ветразі да апошняга; толькі мне прышлося разрэзаць іх на кавалкі і перавозіць па частках, але гэта было няважна, бо ветразі былі мне не патрэбныя, і ўся іхняя каштоўнасць для мяне была ў матэрыяле.

Цяпер з карабля было ўзята выключна ўсё, што пад сілу падняць аднаму чалавеку. Засталіся толькі цяжкія рэчы, за якія я ўзяўся ў наступны рэйс. Я пачаў з канатаў. Кожны канат я разрэзаў на кавалкі такой велічыні, каб мне не было занадта цяжка справіцца з імі, і такім чынам, па частках, перавёз тры канаты; акрамя таго, я ўзяў з карабля ўсе жалезныя часткі, якія мог садраць пры дапамозе сякеры. Затым абсек рэі, пабудаваў з іх плыт большы, нагрузіў на яго ўсе гэтыя цяжкія рэчы і паехаў назад.

Але на гэты раз шчасце мне здрадзіла: мой плыт быў такім важкім, што кіраваць ім было вельмі нязручна. Калі, увайшоўшы ў