Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

Бацька быў засмучан і сказаў ёй з уздыхам:

— Хлопчык мог-бы быць шчаслівым на радзіме, але, калі ён пусціцца ў вандроўе, ён будзе самай няшчаснай істотай, якая калі-небудзь толькі нараджалася на свеце. Не, я не магу на гэта згадзіцца.

Хутка я даведаўся, што адзін мой таварыш едзе ў Лондан на караблі свайго бацькі. Ён пачаў угаварваць мяне ехаць разам з ім, спакушаючы мяне, што праезд на караблі будзе дармовы, І вось, не спытаўшыся ні ў бацькі, ні ў маці, — у нядобры час! — я сеў на карабль майго сябра, які накіроўваўся ў Лондан.

Раздзел другі

Першыя прыгоды на моры. — Падарожжа ў Гвінею.

Не паспеў наш карабль выйсці з Гамбера, як з поўначы падзьмуў моцны вецер.

Я ніколі яшчэ не быў на моры, і мне зрабілася вельмі дрэнна.

Са спалохам глядзеў я на высокія хвалі, якія хадзілі па моры; і кожны раз, калі на наш карабль налятала вялікая хваля, мне здавалася, што мы зараз патонем.

Тысячу разоў я кляўся, што, калі застануся жывы, я вярнуся дамоў да бацькі і ніколі за ўсё жыццё не ўзыйду больш на палубу карабля. Гэтых разважлівых думак хапіла ў мяне на ўвесь час, пакуль працягвалася бура. Але вецер пачаў сцішацца, хваляванне ўляглося,