Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

Такім чынам я жыў, як у замку, абаронены ад усялякіх небяспек, і мог спаць спакойна.

Прывёўшы ў парадак агарожу, я ўзяўся капаць пячору, паглыбляючы прыродную западзіну ў гары. Выкапаныя каменні і зямлю я выцягнуў праз палатку ў дворык і складваў ля агарожы з унутранага боку. У выніку ўдоўж усёй агарожы ўтварылася нешта накшталт тэрасы фута паўтара вышынёй. Пячора знаходзілася якраз за палаткай і служыла мне склепам.

Патрабавалася шмат дзён і шмат энергіі, каб давесці да канца ўсе гэтыя работы. За гэты час многае іншае займала мае думкі і было некалькі здарэнняў, аб якіх я хачу расказаць. Неяк аднаго разу, пасля таго як я ўжо паставіў палатку і пачаў капаць пячору, набегла раптам чорная хмара, і лінуў праліўны дождж. Потым бліснула бліскавіца і грымнуў страшэнны гром. У гэтым, вядома, не было нічога незвычайнага, і мяне спалохала не столькі самая бліскавіца, колькі думка, шпарчэйшая за бліскавіцу, якая прамільгнула ў маім мазгу: «Мой порах!» У мяне замерла сэрца, калі я падумаў: «Адзін удар, і ўвесь мой порах загінуў! Прапаў не толькі сродак абароны, але і мажлівасць здабываць сабе страву». Мне нават у галаву не прышло, пад якой небяспекай у выпадку ўзрыву знаходзіўся я сам.

Гэты выпадак зрабіў на мяне такое моцнае ўражанне, што, як толькі навальніца спынілася, я адклаў часова ўсе работы па абсталяванню і замацаванню майго жылля і