Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

ўзяўся за сталярную работу ды шыццё: я шыў мяшэчкі і рабіў скрынкі для пораху. Я надумаў падзяліць мой порах на часткі і хаваць яго ў розных месцах, каб ён ні ў якім выпадку не мог загарэцца ўвесь адразу. На гэтую работу ў мяне пайшло амаль два тыдні. Усяго пораху ў мяне было да ста сарака фунтаў. Я расклаў яго ўвесь па мяшэчках і па скрынках, падзяліўшы прынамсі на сто частак. Мяшэчкі і скрыначкі я схаваў у шчылінах гары. У такіх месцах, куды ніякім чынам не магла трапіць вільгаць, і добра адзначыў кожнае месца. За кадушку з падмоклым порахам я не баяўся, таму паставіў яе, як яна была, у сваю «кухню», як я ў думках называў пячору.

У той-жа час я раз у дзень (а было і часцей) выходзіў з дому са стрэльбай, каб прабавіць час, а таксама для таго, каб азнаёміцца з мясцовай фаунай[1], і, калі ўдасца, падстрэліць якую дзічыну. У першы-ж раз, калі я пайшоў у такую экскурсію, я зрабіў адкрыццё, што на востраве водзяцца козы. Першым-жа стрэлам я забіў маладую казу, пры якой быў сасунок. Мне вельмі было шкода казлёнка. Калі матка ўпала, ён не пабег. Мала гэтага: калі я падышоў да забітай казы, ускінуў яе на плечы і панёс дамоў, казлянё пабегла за мной. Гэтак мы дайшлі да самага дома. Ля агарожы я палажыў казу на зямлю, узяў на рукі казлянё і перасадзіў яго цераз колле на двор. Я ха-

  1. Жывёлы данай мясцовасці.