Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/55

Гэта старонка не была вычытаная

цеў вырасціць яго і прыручыць, але яно яшчэ не ўмела есці, і я быў вымушан яго зарэзаць. Мне надоўга хапіла мяса ад гэтых двух жывёл. Еў я наогул эканомна, імкнучыся па магчымасці зберагчы свае запасы, асабліва хлеб.

Пасля таго, як я канчаткова абсталяваўся ў сваім новым жыллі, самым неадкладным, што трэ‘ было зрабіць, гэта пабудаваць печку ці наогул які-небудзь камінок; дзе можна было-б раскласці агонь. Неабходна было таксама назапасіць дроў. Аб тым, як я справіўся з гэтай задачай, а таксама як павялічыў свой склеп і як паступова зрабіў сабе некаторы камфорт, я падрабязна раскажу далей, але перш мне хацелася-б пагаварыць аб сабе, расказаць, якія думкі ў той час наведвалі мяне. А іх было нямала, і гэта зразумее кожны, хто прыме пад увагу тагочасныя ўмовы майго жыцця.

Раздзел сёмы

Каляндар Рабінзона. — Рабінзон усталёўвае сваё жыллё.

Прайшло дзён дзесяць-дванаццаць майго жыцця на востраве, калі мне раптам прышло ў галаву, што я заблытаюся ў часе, калі не буду адзначаць яго нейкім чынам.

Дзеля гэтага я зрабіў вось што. Я выцесаў з дрэва два таўстыя чатырохкутныя брусы, злучыў іх у выглядзе крыжа, убіў гэты крыж у зямлю, на тым месцы берагу, куды мяне выкінула мора, і выразаў на ім буйнымі літарамі наступныя словы: «Тут я ўпершы-