Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/56

Гэта старонка не была вычытаная

ню ўступіў на гэты востраў 30 верасня 1659 года».

З таго часу я кожны дзень рабіў на крыжы насечку ў выглядзе рыскі: праз шэсць рысачак я рабіў адну даўжэйшую — гэта азначала нядзелю; насечкі, якія азначалі першы дзень кожнага месяца, я рабіў яшчэ даўжэйшымі. Такім чынам я вёў мой каляндар, адзначаючы дні, тыдні, месяцы і гады.

Пералічваючы рэчы, перавезеныя мною з карабля, як ужо было сказана, у адзінаццаць прыёмаў, я не назваў шмат якіх дробных рэчаў, хаця і не надта каштоўных, але даўшых мне значную карысць. Так, напрыклад, у памяшканнях капітана і капітанскага памочніка я знайшоў чарніла, пер‘і і паперу, тры ці чатыры компасы, некаторыя астранамічныя прылады, падзорныя трубы, геаграфічныя карты і карабельны журнал. Усё гэта я склаў у адну скрыню на кожны выпадак, не ведаючы нават, ці спатрэбіцца мне што-небудзь з гэтых рэчаў. Затым мне трапілася некалькі кніжак на партугальскай мове. Я ўзяў і іх. Я павінен яшчэ памянуць, што ў нас на караблі былі две кошкі і сабака (я раскажу ў свой час цікавую гісторыю жыцця гэтых жывёл на востраве). Кошак я перавёз на бераг на плыце, сабака-ж, яшчэ ў час маёй першай паездкі на карабль, сам скакануў у ваду і паплыў за мной. Шмат гадоў ён быў мне верным слугой. Па меры свайго разумення ён служыў мне верай і праўдай. Ён амаль замяняў мне чалавечую грамаду, толькі не мог га-