Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

ніў аб жалезных вагарах, прывезеных мною з карабля, і замяніў дубіну імі, хаця не скажу, каб гэта мне дапамагло. Наогул убіваць калы было для мяне адной з самых цяжкіх работ. Але ці мне было зважаць на гэта? Мне-ж не было куды дзяваць майго часу, ды і іншай справы ў мяне ўсёроўна не знайшлося-б, акрамя бадзяння па востраву ў пошуках дзічыны — работа якую я больш ці менш акуратна выконваў кожны дзень.

Я ўжо апісаў сваё жыллё. Гэта была палатка, пабудаваная на схіле гары і абнесеная моцнай двайной загарадкай. Але цяпер маю агарожу можна было назваць сцяной, бо знадворку шчыльна да яе я зрабіў земляны насып у сажань таўшчынёй. А праз некаторы час (як мне памятаецца, гады праз паўтары) я пралажыў ад насыпа кроквы, якія ўпіраліся у схіл гары, а зверху зрабіў насціл з веццяў і вялікіх лісцяў. Такім чынам мой дворык апынуўся пад страхой, і я мог не баяцца дажджоў, якія, як я ўжо казаў, у пэўны час года няспынна палівалі мой востраў.

Чытач ужо ведае, што ўсю сваю маёмасць я перанёс у крэпасць, — спачатку толькі ў агарожу, а потым і ў пячору, якую выкапаў ва ўзгорку за палаткай. Але я павінен зазначыць, што спачатку ў маёй гаспадарцы быў поўны хаос: рэчы былі звалены ў кучу, абыяк, і заграмаджалі ўвесь склеп. Тады я рашыў пашырыць маё падзямелле. На шчасце, гара мела пухкую пескавую глебу. Пасля таго як я наглуха забіў уваход у агарожу і, значыцца, мог не баяцца нападу драпежных