Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/60

Гэта старонка не была вычытаная

звяроў, я ўзяўся зноў капаць пячору. Пракапаўшы ўбок, а менавіта ўправа, колькі па майму разліку было патрэбна, я павярнуў яшчэ ўправа і зрабіў ход знадворку за агарожу, гэта значыць, па другі бок майго ўмацавання.

Гэты скразны падзямельны ход — чорны ход маёй кватэры — не толькі даваў мне мажлівасць вольна ўваходзіць з двара і вяртацца дамоў, але і значна павялічыў плошчу маёй кладоўкі.

Скончыўшы гэтую работу, я ўзяўся майстраваць сабе мэблю. Усяго больш патрэбны былі мне стол і крэсла: без стала і без крэсла я не мог скарыстаць нават тых маленькіх прыемнасцей, якія былі мне адпушчаны на зямлі, — нязручна было ні есці, ні чытаць, ні пісаць.

І вось я пачаў сталярыць. Аніразу ў жыцці дагэтуль я не браў у рукі сталярнага інструмента, і тым не менш, дзякуючы прыроднай кемлівасці і настойлівасці ў працы, я пакрысе так напрактыкаваўся, што мог рабіць усякую мэблю для маіх хатніх патрэб, — зразумела, каб у мяне былі патрэбныя інструменты.

Але нават і без інструментаў ці амаль без інструментаў, з адной толькі сякерай ды гэблікам, я зрабіў шмат рэчаў, хаця, мусіць, ніхто яшчэ не рабіў іх такім першабытным спосабам і не траціў пры гэтым столькі працы. Так, напрыклад, калі мне патрэбна была дошка, я павінен быў сячы дрэва, ачысціць ствол ад суччаў і, паставіўшы яго перад са-