Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

Гэта дало мне надзею, калі вецер сціхне, дабрацца да карабля і набраць ежы і іншых неабходных рэчаў. Як толькі пачаўся адліў, я адправіўся на карабль. Спачатку я ішоў па сухім дне мора, а потым пусціўся плысці. Увесь гэты дзень дождж не спыняўся, але вецер зусім сціхаў.

З 1 па 24 кастрычніка. — Усе гэтыя дні я быў заняты перавозкай рэчаў з карабля. Я адпраўляўся на яго, калі пачынаўся адліў, а калі пачынаўся прыліў, — вяртаўся. Рэчы перавозіў на плытах. Увесь гэты час ідуць дажджы з вялікімі прамежкамі яснага надвор‘я: мусіць у тутэйшых шыротах, цяпер пара дажджоў.

25 кастрычніка. — Усю ноч і ўвесь дзень ішоў дождж і дзьмуў моцны парыўчасты вецер. Карабль за ноч разнесла ў трэскі; на тым месцы, дзе ён стаяў, тырчаць нейкія нікчэмныя рэшткі, ды і тыя можна бачыць толькі ў часе адліву. Увесь гэты дзень я клапаціўся каля рэчаў: пакрываў і агортваў іх брэзентам, каб не псаваліся ад дажджу.

3 26 да 30 кастрычніка. — Шмат працаваў: перацягваў сваю маёмасць у новае жыллё, не гледзячы на тое, што амаль увесь час ішоў дождж.

З1 кастрычніка. — Раніцой хадзіў па востраву са стрэльбай, спадзяючыся падстрэліць якую-небудзь дзічыну, і, дарэчы агледзець мясцовасць. Забіў казу. Яе казлянё пабегла за мной і праводзіла мяне да самага дома, але я вымушаны быў яго зарэзаць, яно не ўмела яшчэ есці.