Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

17 лістапада. — Сёння пачаў было капаць пячору ў гары за палаткай, каб было куды скласці маю маёмасць. Але для гэтай работы неабходны тры рэчы: кірка, рыдлёўка і тачка або кошык, каб выносіць накапаную зямлю, а ў мяне іх няма. Прышлося адкласці работу. Доўга меркаваў, чым-бы замяніць гэтыя інструменты або як іх зрабіць. Замест кіркі паспрабаваў жалезны вагар, ён падыходзіць, толькі вельмі цяжкі. Затым застаюцца рыдлёўка і тачка. Без рыдлёўкі аніяк нельга абысціся, але я ніяк не прыдумаю, як яе зрабіць, або чым яе замяніць.

18 лістапада. — Знайшоў у лесе тое самае дрэва (або падобнай яму пароды), якое ў Бразіліі называюць «жалезным», таму што яно надзвычайна моцнае. Ссек адно дрэва з вялікай цяжкасцю; ад гэтага мая сякера зусім затупілася; адсек ад ствала вялікі чурбак і ледзь дацягнуў яго да майго жылля, бо ён быў вельмі цяжкім. Я надумаўся зрабіць з яго рыдлёўку. Дрэва было такое цвёрдае, што я вельмі доўга прамарудзіў над гэтай работай. Прышлося адсякаць па маленькіх кавалачках. Але рыдлёўку я ўсё-ж такі зрабіў. Рукаятка атрымалася не горшай, як яе робяць у нас у Англіі, але самая рыдлёўка вышла не зусім добрай: трэ‘ было яе абабіць а жалезам, а ліставога жалеза ў мяне не было; таму яна праслужыла ў мяне нядоўга. Аднак, я ўсё-такі заўсёды карыстаўся ёю для земляных работ, і яна вельмі мне спатрэбілася, хаця, я думаю, ніводная рыдлёўка ў свеце не выраблялася такім спосабам і так доўга. Ка-