Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная

рытца лягчэй было зрабіць, чымся рыдлёўку. Але ўсё разам — карытца, рыдлёўка і тачка — аднялі ў мяне па меншай меры чатыры дні (не лічачы, вядома, ранішніх экскурсій са стрэльбай). Наогул я рэдкі дзень не выходзіў на паляванне, і амаль не было выпадку, каб я не прынёс сабе на абед якой-небудзь дзічыны.

23 лістапада. — Адклаў усе іншыя справы, пакуль не дарабіў рыдлёўкі і карытца. Як толькі яны былі гатовы, узяўся зноў капаць пячору. Капаў увесь дзень, як толькі мне дазвалялі час і сілы, і працаваў роўна восемнаццаць дзён. Мне патрэбна было вельмі прасторнае памяшканне, якое ў адзін і той-жа час магло-б служыць склепам, складам для рэчаў, кладоўкай, кухняй і сталовай.

10 снежня. — Я думаў, што пакончыў з пячорай, калі раптам сёння (мабыць, я вельмі многа пракапаў у шырыню) там з аднаго боку абвалілася зямля. Абвал быў такі вялікі, што я спалохаўся, і не без падставы: быў-бы я ў пячоры ў гэтую хвіліну, мне ўжо не патрэбна была-б магіла. Гэты сумны выпадак нарабіў мне шмат клопату і задаў новую работу: трэба было выцягнуць зямлю, якая абвалілася, а галоўнае прыдзецца цяпер падпіраць столь, іначай ніколі нельга быць упэўненым, што абвал не паўтарыцца.

11 снежня. — Ад сёнешняга дня ўзяўся за работу. Пакуль паставіў два слупы. На кожным замацаваў зверху па шырокай дошцы, такім чынам у столь упіраюцца дошкі, а слупы іх падпіраюць.