Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/68

Гэта старонка не была вычытаная

У палудзень адпачываў. Увечары прайшоў па даліне падалей, у глыб вострава, і бачыў многа коз; але яны вельмі дзікія і не дапускаюць блізка. Хачу паспрабаваць папаляваць на іх з сабакам.

2 студзеня. — Сёння ўзяў з сабой сабаку і нацкаваў на коз; але вопыт не ўдаўся: увесь статак павярнуўся насустрач сабаку, наставіўшы рогі, і ён, мусіць, добра зразумеў небяспеку, бо нізавошта не хацеў да іх падыходзіць.

З студзеня. — Пачаў рабіць агарожу. Я ўсё яшчэ баюся нападу якіх-небудзь ворагаў і хачу як можна лепш умацаваць сваё жыллё.

Мая агарожа апісана ўжо на папярэдніх старонках, і таму я прапускаю ўсё, што гаворыцца аб ёй у маім дзённіку. Даволі будзе сказаць, што я працаваў над ёй (лічачы нарыхтоўку матэрыялу і ўтварэнне земляной сцяны) ад 3 студзеня да 14 красавіка, хаця ўвесь яе поўкруг меў не больш дванаццаці сажняў у даўжыню.

Разам з тым я сярод работы працягваў мае штодзённыя абходы лесу ў пошуках дзічыны, — зразумела, калі дазваляла надвор‘е, — і ў час гэтых экскурсій зрабіў шмат карысных адкрыццяў. Так, напрыклад, я выгледзеў асаблівую пароду галубоў, якія в‘юць гнёзды не на дрэвах, як нашы дзікія голубы, а ў цяснінах скал, і гэта робіць іхнія гнёзды даступнымі для чалавека. Неяк раз я выняў з гнязда птушанят, каб выгадаваць іх ды прыручыць. Мне ўдалося іх выгадаваць, але як толькі ў