Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/69

Гэта старонка не была вычытаная

іх падраслі крыллі, яны паляцелі ўсе да аднаго. Мабыць, гэта здарылася адтаго, што ў мяне не было для іх падыходзячага корму. Але, ва ўсякім разе, гэтыя птушкі былі для мяне карысныя як смачная страва: я часта знаходзіў іхнія гнёзды і браў птушанят на абед.

Калі я пачаў набываць гаспадарку, я ўбачыў, што мне нестае вельмі многа неабходных рэчаў. Зрабіць іх я спачатку лічыў немагчымым, ды і сапраўды шмат чаго — бачонка, напрыклад, — так і не здолеў зрабіць, нават потым, калі напрактыкаваўся ў сталярным майстэрстве. У мяне былі, як я ўжо казаў, два ці тры бачонкі з карабля, якія маглі служыць мне ўзорам але колькі я ні намагаўся, бачонка мне не ўдалося змайстраваць, хаця я патраціў на гэтую спробу некалькі тыдняў. Я не здолеў ні зрабіць дна, ні зрабіць дошчачкі так шчыльна, каб яны не прапускалі вады; так я і кінуў гэтую спробу.

Затым мне патрэбны былі свечы. Бывала, як толькі сцямнее (а змяркалася каля сямі гадзін), мне трэба было ісці спаць. Я часта ўспамінаў пра мой кавалак воску, з якога мы з Ксуры рабілі свечы пасля майго ўцёку ад маўраў, але воску ў мяне не было. Адзінае, што я здолеў прыдумаць, гэта выкарыстаць, як асвятляльны матэрыял, тлушч коз, якіх я забіваў на паляванні. І я сапраўды зрабіў сабе лямпачку з казінага тлушчу: плошку ўласнай рукой вылепіў з гліны, а потым абпаліў на сонцы, на свяцільню-ж узяў пянькі